Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як навучыць любіць сваю малую радзіму?

Дата: 1 ноября 2018 в 15:20, Обновлено 1 ноября 2018 в 15:24
Автор: Тур Н. В.

Як навучыць любіць сваю малую радзіму?

Што такое малая радзіма? Для адных гэта родны горад,  вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёсачка, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых - кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою.

    Усё пачынаецца з маленства…

 А як растлумачыць, што такое радзіма маленькаму чалавеку, які толькі пачынае спасцігаць свет? Як навучыць яго ганарыцца сваей краінай, сваім горадам, вёскай, сям'ей? Каб прывіць гэтыя пачуцці, трэба самім быць адказнымі за словы, справы, учынкі, за блізкіх людзей. Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі. Толькі спасцігнуўшы ўласныя карані, чалавек здольны знайсці сваё месца ў жыцці.

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.                  

А наша сольская зямля вабіць сваёй багатай гісторыяй, цікавымі гісторыка-культурнымі і архітэктурнымі помнікамі, славіцца  працавітымі і шчырымі людзьмі.

У нашым дзіцячым садзе выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ажыццяўляецца кожную хвіліну: у гульнях, на занятках,у рознабаковых формах актыўнага адпачынку.

Адной з асноўных форм работы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў з’яўляюцца заняткі ў межах спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Работа будуецца ў цесным супрацоўніцтве ўсяго педагагічнага калектыва з актыўным уключэннем бацькоў.

Дзеля таго каб лепеш пазнаць гісторыю сваёй малой радзімы, мы з выхаванцамі завіталі у краязаўчы музей школы. Цікавасць у дзяцей выклікаў адзін з экспанатаў - крамянёвая сякера, маленькая, светла-шэрага колеру. Ёй ужо чатыры тысячы гадоў. Гэтай прыладай працы карысталіся першыя насельнікі нашай мясцовасці.          

         Вялікую цікавасць у дзяцей  вызвала паходжанне назвы нашай вескі.   

           Ах вы, Солы, мае вы, Солы,

Скуль вы назву такую ўзялі,

Можа многа ў зямлі вашай солі?

Можа, раніць яна карані?

 А карані назвы вёскі ў балцкім слове “Sala” – востраў. І сапраўды яе з двух бакоў амываюць рэчкі Кернава і Ашмянка. Існуе цікавая легенда аб яе нараджэнні.

На беразе Балтыйскага мора жылі дзяўчына і хлопец. Яна дачка багатага князя, а ён просты селянін. Бацькі не дазвалялі ім жаніцца. Маладыя рашылі ўцячы... Беглі яны дзень, другі... І апынуліся на беразе прыгожай ракі з беластволымі бярозамі. Тут і засталіся жыць і назвалі паселішча Солы.

 У 90-х гадах ужо мінулага стагоддзя вырас у цэнтры кінатэатр “Мір”. Тут – і пошта, і магазіны. Тут і гаманлівыя клёны, і прывабныя бярозкі, і чырвоныя гронкі рабіны ўвосень. Дзеці вельмі любяць хадзіць на экскурсіі па роднай весачцы.

Дапамагаючы дзецям убачыць прыгажосць сваёй вёскі, яе прыроды, мы ў сваёй дашкольнай установе  імкнёмся выхоўваць у дашкольнікаў любоў да сваей маленькай радзімы, пачуццё павагі да чалавека працы, тлумачым, што ўся гэтая прыгажосць не ўзнікае сама па сабе, а створана і падтрымліваецца штодзённай працай многіх людзей. Тым самым дзеці вучацца паважаць і шанаваць сваю радзіму, людзей, якія на ей жывуць і працуюць.

Выхавацель дашкольнай адукацыі Сольскага яслей-сада Карвэцкая Жана Віктараўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.