Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучаем родную мову

Дата: 9 ноября 2018 в 12:00, Обновлено 9 ноября 2018 в 12:21
Автор: Тур Н. В.

Вывучаем родную мову разам

Паважаныя бацькі!

Родная мова з'яўляецца значным сродкам асваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. Таму своечасовае далучэнне дзяцей да роднай беларускай мовы з'яўляецца вельмі важным і правільным. У нашым дзіцячым садку мы кожны дзень размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы з дзецьмі па-беларуску.

Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ!

Кожны чалавек належыць да пэўнага народа, і ў адпаведнасці з гэтым мае пэўную нацыянальнасць. Яе нельга выбраць паводле свайго густу ці спадобы. Беларуская нацыя існуе, пакуль жыве беларуская мова. Мова ёсць галоўны вынік і сродак культуры. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Нажаль, этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова. Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовы. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным задаткам, закладваецца трывалы падмурак ведаў роднай мовы. Далучэнне дзяцей да роднай мовы садзейнічае таксама развіццю іх пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей, веданню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці тое, што з ранніх год закладзена ў сэрцы. І менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці. З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага на свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча, каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў ў век святкаваліся ў нашым краі святы, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму—Беларусь. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмы важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей,якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах. Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі. Не дайце загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.